22 Грудня 2024, 13:09 | Реєстрація | Вхід
/ «Прыгоды павіяна Томаса»: Аграшляхта ў Гомелі - 27 Травня 2017

«Прыгоды павіяна Томаса»: Аграшляхта ў Гомелі

Категорія: «Події»
Дата: 27 Травня 2017 (Субота)
Час: 20:00
Вартість: Вхід вільний
Місто: Гомель
Місце: Cup of Peace
Адреса: Гагарына, 36
Рейтинг: 0.0
Матеріал додав:
Кількість переглядів: 958


«Прыгоды павіяна Томаса»: літаратурная беларуская вясна ва Украіне 
Кіеўскае выдавецтва 
«Люта справа» выдала адзін са сваіх бестсэлераў па-беларуску. 

Другая і цэнтральная з трылогіі Івана Сэмесюка кніга ў перакладзе Алеся Плоткі выходзіць на ўздыме украінска-беларускіх культурніцкіх зносін. Пасля прэзентацыі на «Кніжным Арсенале» беларуская літаратурная вясна пасунецца ў Гомель і Чарнігаў, дзе кнігу прэзентуюць у фармаце аграшляхты — шырокім складам удзельнікаў. 

Іван Сэмесюк — мастак і пісьменнік, аўтар кніг «Пригоди павіана Томаса», «Щоденник Україножера» і «Фаршрутка», адзін са стваральнікаў праекту «Жлоб-Арт» і ўдзельнік «Мистецького Барбакану», мастак кнігі Антона Мухарскага «Сказки русскаго мира». 

Каментуе перакладчык, — 
«Кніга знойдзе свайго чытача і ў Беларусі, і ва Украіне. Калі пераклад быў ужо зроблены, адна модная ўкраінская паэтка выказала сумніў, нахалеру перакладаць Сэмесюка на беларускую. Ў гэты момант я дасягнуў дзэну — трэба выдаваць. Кніга ўтрымлівае едкі гумар, якога нам не хапае, і густоўна і падкрэслівае непазбежнасць дэфрагментацыі спарахнелых сістэм»

Першая украінска-беларуская сустрэча аграшляхты прайшла ў Кіеве ўвосень 2016 у фармаце індыгената і цяпер творчы паноптыкум рушыць па гарадох. Разам з перакладам госці пазнаёмяцца з новымі творамі і кнігамі шляхцюкоў Сэмесюка, Плоткі, Сяргея Прылуцкага і Андрэем Ганчаруком з 
«Лютай справы». У Чарнігаве да шляхцічаў далучыцца аксакал памежных зносінаў Уладзіслаў Ахроменка. 

Літаратурныя сустрэчы пройдуць у 27.05 Гомелі: http://facebook.com/events/1843891372532407/
і 28.05 Чарнігаве: http://facebook.com/events/120121435211890/


0 коментарів

Залишити коментар

avatar